Янушкевiч
451 паводле Фарэнгейта
451 паводле Фарэнгейта
Аўтар: Рэй Брэдберы
Пераклад: з англійскай Насты Карнацкай
12 w magazynie
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 186
Год выдання: 2026
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 130×200 мм
ISBN: 978-83-68202-59-5
451° паводле Фарэнгейта — тэмпература, пры якой загараецца папера. І назва аднаго з самых вядомых раманаў Рэя Брэдберы, дзеянне якога разгортваецца ў змрочнай антыўтапічнай будучыні. Сёння яго пасыл гучыць найбольш актуальна. Гай Монтэг — пажарнік. Яго праца — знішчаць самы забаронены тавар: друкаваныя кнігі, а разам з імі і дамы, у якіх іх хаваюць. Монтэг ніколі не задумваецца пра разбурэнне і спусташэнне, якія нясе яго праца. Штодня ён вяртаецца да свайго аднастайнага жыцця і жонкі Мілдрэд, якая цэлымі днямі бавіць час са сваёй тэлевізійнай «сям’ёй». Але ўсё мяняецца, калі Монтэг знаёміцца з эксцэнтрычнай маладой суседкай Кларысай. Яна адкрывае яму мінулае, калі людзі не жылі ў страху, і паказвае сучаснасць, у якой на свет можна глядзець праз ідэі, схаваныя ў кнігах, а не праз бессэнсоўную балбатню з тэлевізара. І тады Монтэг пачынае сумнявацца ва ўсім, што дагэтуль лічыў непахіснай праўдай.
