Tsymberau
Аброк. Абыдзённік. Жаночыя рытуальныя практыкі
Аброк. Абыдзённік. Жаночыя рытуальныя практыкі
Аўтар: Вольга Лабачэўская
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Niski poziom zapasów: pozostało 3
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 496
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 17,5х22,5см
ISBN: 978-985-7334-26-1
Манаграфія прысвечана жаночым рытуальным практыкам, якія ў беларусаў акрэсліваюцца назвамі «аброк» і «абыдзённік». Мэтай рытуалаў было пераадоленне экстраардынарных сітуацый: эпідэміі, эпізаотыі, вайны і іншых пагроз існавання соцыуму і пераадоленне экзістэнцыяльных крызісаў у жыцці асобнага чалавека.
Беларусы да нашых дзён захавалі аброчныя традыцыі, гэта жывая практыка сучаснай культуры. Кніга грунтуецца на шматгадовых матэрыялах палявых даследаванняў аўтара. Шырока прадстаўлена візуальная дакументацыя рытуальных аб’ектаў, якая наглядна паказвае працэс трансфармацыі культурнай традыцыі канца ХІХ — пачатку ХХІ ст. Адрасуецца антраполагам культуры, мастацтвазнаўцам, фалькларыстам і тым, хто цікавіцца традыцыямі лакальных культур.
