Тэхналогія
Асновы стахастычнай тэорыі абслугоўвання
Асновы стахастычнай тэорыі абслугоўвання
Аўтар: Алег Ціханенка
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 328
Год выдання: 2023
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 17х25 см
ISBN: 978-985-458-355-6
Кніга, якая спалучае глыбіню матэматычнай тэорыі і практычную карысць: стахастычныя мадэлі, задачы з рашэннямі, сучасны падыход да інфармацыйных сістэм.
***
У манаграфіі аналізуюцца асноўныя метады і мадэлі стахастычнай тэорыі абслугоўвання, арыентаваныя на даследванне інфармацыйных сістэм, паводзіны якіх апісваюцца стахастычнымі працэсамі. Згаданыя метады — гэта метад дыференцыяльных раўнанняў, з дапамогай якога даследуюцца маркаўскія сістэмы, метады дадатковых падзеяў, укладзеных ланцугоў Маркава і лінейкавых працэсаў, якія стасуюцца да даследвання паўмаркаўскіх сістэм абслугоўвання.
Харакэрная асаблівасць кнігі — наяўнасць у ёй вялікай колькасці задач, якія арганічна дапаўняюць тэарэтычны матэрыял. Для большай іх часткі пададзены падрабязныя развязванні.
Кніга адрасаваная студэнтам, выкладчыкам і аспірантам матэматычных, прыродазнаўчых і тэхнічных ВНУ, а таксама ўсім, хто займаецца інфарматыкай і дастасоўнай матэматыкай і карыстаецца ў даследваннях імавернаснымі мадэлямі інфармацыйных сістэм.

