Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Tsymberau

Астроўскі. Сонечны круг

Астроўскі. Сонечны круг

Біяграфія/Аўтабіяграфія | Нон-фікшн

Аўтар: Святлана Воцінава

Рэкамендацыя ўзросту: 12+

Cena regularna 58,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 58,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 1

Мова: беларуская

Старонак: 404

Год выдання: 2025

Месца выдання: Мінск

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 13,5х21 см

ISBN: 978-985-7334-42-1

Кніга «Сонечны круг» прысвечаная жыццю і дзейнасці Юрыя Астроўскага — выбітнага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі АН БССР. Аўтар спалучае навуковую дакладнасць з мастацкімі прыёмамі: выкарыстоўвае архіўныя дакументы, дзённікавыя запісы, фотаздымкі і ўспаміны, каб стварыць жывы і псіхалагічна насычаны вобраз вучонага. Чытач убачыць Астроўскага не толькі як даследчыка, але і як педагога, грамадскага дзеяча, публіцыста, паэта, патрыёта і сямейнага чалавека. Гэта кніга пра навуковыя трыумфы і паражэнні, пра адказнасць і маральны абавязак, пра шлях беларускай навукі і яе феномены.

***
Біяграфія вядомага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук БССР акадэміка Юрыя Астроўскага напісана ў актуальнай традыцыі гісторыка-біяграфічнага жанру. Для ўзнаўлення рэальнасці аўтар выкарыстоўвае не толькі архіўныя звесткі і газетныя публікацыі, дзённікавыя нататкі і вусныя ўспаміны, але і фотаздымкі, асабістыя рэчы, візіты на месцы падзей. А разам з тым ужывае не ўласцівыя дакументалістыцы мастацкія прыёмы, якія, не скажаючы рэальнасці, дадаюць псіхалагізму, ствараюць адчуванне набліжанасці, далучанасці і суперажывання.

Герой кнігі – сапраўдны феномен у гісторыі беларускай навукі – паўстае і як даследчык, і ў іншых сваіх іпастасях: як педагог і грамадскі дзеяч, публіцыст і паэт, патрыёт і сем’янін. Кніга перадае атмасферу навуковага пошуку, закранае пытанні маральнага абавязку, праводзіць чытача праз эпізоды трыумфаў і паражэнняў, дае
слова многім прадстаўнікам школы Ю. М. Астроўскага.
Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам медыцынскіх і прыродазнаўчых спецыяльнасцей, аматарам біяграфій вядомых асоб і ўсім, каго цікавіць навука.

Pokaż kompletne dane