Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Gutenberg

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Мастацкая літаратура | Проза | Раманы

Аўтар: Уладзімір Някляеў

Cena regularna 40,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 40,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 2

Мова: беларуская

Старонак: 352

Год выдання: 2025

Месца выдання: Кракаў

Вокладка: мяккая

Фармат: 12х18 см

ISBN: 978-83-68016-47-5

Раман Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» пераносіць чытача ў Мінск 60-х гадоў, дзе гісторыя вялікага горада і дробныя асабістыя лёсы пераплятаюцца ў адзіную мазаіку. Праз чаргу да газіроўкі, праз абліччы багемы, дысідэнтаў і афіцэраў, праз юнацкае каханне і паэзію аўтар паказвае Беларусь у пераломны час, калі фармаваліся ідэалы пакалення. Гэта сацыяльны раман пра сталенне чалавека і грамадства, пра пошукі сябе і сваю краіну ў лабірынце гісторыі.

***
Раман Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” — манументальны твор пра (не)савецкіх людзей, (не)савецкі горад Мінск і каханне, якому ўсё роўна. Беларусь і беларусы бачацца аўтарам праз прызму чалавека, які вырас у 60-ыя.

“Аўтамат з газіроўкаю стаяў на пляцы Волі, на спуску да Нямігі, куды перанеслі яго з праспекта Леніна ад крамы пад гадзіннікам, шостай прадуктовай, у якой і пачалі прадаваць мінчукам пеністую ваду з сіропам і без.”


Кніга “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” Уладзіміра Някляева – гэта сацыяльны раман, які праз мікрагісторыі Менскай багемы расказвае нам пра Гісторыю з вялікай літары. У гэтай Гісторыі шмат твараў, што разам стаяць у чарзе па газіроўку: Лі Харві Освальд і Кім Хадзееў, дысідэнты і гэбісты, перажылыя Другую сусветную і франтавікі халоднай, той, хто данасіў і на каго данасілі, і, вядома, той, які вялікі, савецкі і бетонны. Горад у рамане разбураецца, збіраецца і тасуе тапонімы. Менск, да якога гісторыя з цэнтру чырвонай імперыі даходзіць з спазненнем, прапускае праз сябе юнацкае каханне і паэзію ягоных удзельнікаў.


“Гэта раман пра сталенне чалавека (і пакалення), фармаванне яго (і пакалення) ідэалаў. Таксама гэта раман пра загадкі маладосці, разгадка якіх знаходзіцца праз 50 гадоў.”

Pokaż kompletne dane