Тэхналогія
Багдановічы. Гісторыя аднаго роду
Багдановічы. Гісторыя аднаго роду
Аўтар: Вацлаў Багдановіч
Рэкамендацыя ўзросту: 12+
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мовы: беларуская, польская, расейская
Старонак: 272
Год выдання: 2024
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 21х30 см
ISBN: 978-985-458-375-4
Гэта не проста гісторыя аднаго роду — гэта спроба вярнуць памяць, зазірнуць у мінулае, каб лепш зразумець сябе сёння. Род Багдановічаў — люстэрка гісторыі Беларусі і лёсаў яе людзей.
***
Гэтая кніга пра род Багдановічаў — вялікі і разгалінаваны. Як тая крыніца, ён бярэ пачатак у Беларусі, на Ашмяншчыне, і плыве далей праз Літву, Эстонію, Польшчу — аж да далёкага Казахстана. Кніга змяшчае архіўныя звесткі пра папярэднія пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў, а таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял.
Выданне будзе карыснае і цікавае не толькі для радні. Яно можа стаць прыкладам для іншых сем’яў, што захочуць спазнаць свае карані, гісторыю роду і малой радзімы.

