Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 3

Вільма

Бай

Бай

Дзіцячае | Мастацкая літаратура | Паэзія | Беларуская класіка

Аўтар: Янка Купала

Ілюстратар: Ульяна Наўроцкая

Cena regularna 42,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 42,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 1

Мова: беларуская

Старонак: 8

Год выдання: 2025

Месца выдання: Познань

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 23х17 см

ISBN: 9788397769724

Верш-песня пра Бая — гэта аўтарская апрацоўка трыдыцыйнай народнай забаўлянкі для дзяцей. Ілюстрацыі намалявала Ульяна Наўроцкая, мастацкая рэдактарка — Ганна Шчуко.

Забаўлянка — ужо напаўзабыты жанр дзіцячага фальклёру. Але дарма, бо ён вельмі лёгка ўспрымаецца маленькімі дзецьмі праз сваю рытмічную форму, мелодыку і просты сюжэт. Адпаведна спрыяе развіццю маўлення, слыху і фантазіі. А “Бай” яшчэ і пазнаёміць дзетак з беларускай традыцыяй у вясёлай і даступнай форме.

Кніга створаная для сумеснага сямейнага чытання з самымі маленькімі.

Бегаў бай па сцяне
У чырвоным кафтане.
Байку баіў. Ай, лю-лі!
Жылі пчолкі у вуллі…
Баіць ці не?
— Баіць!

Бегаў бай па сцяне…
Шла вясна па вясне,
Жылі пчолкі з году ў год…
Бралі ў соты з кветак мёд…
Баіць ці не?
— Баіць!

Pokaż kompletne dane