Flixa
Беларуская настольная эканамічная гульня “Flixa Багацце”
Беларуская настольная эканамічная гульня “Flixa Багацце”
Рэкамендацыя ўзросту: ад 9 да 99
Колькасць гульцоў: 2-10
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Беларуская настольная эканамічная гульня “Flixa Багацце”, разлічаная на групу ад 2 да 10 чалавек. Уяўляе сабой калоду картак з сітуацыямі. Працягласць гульні залежыць ад колькасці гульцоў, іх камунікацый паміж сабой і стартавых умоў, вызначаных на пачатку гульні. Для 4-6 удзельнікаў пры стандартных умовах гульня доўжыцца 1,5-2 гадзіны, калі Вы будзеце траціць на ход не больш за 5 хвілін. Мэта гульні – за пяць «гульнявых гадоў» стварыць найбольшы капітал у актывах і грошах на рахунку. Адным гульнявым годам лічыцца адна раздача карт. За грошы прымаецца 1 умоўная адзінка гульнявой валюты, якая называецца Талер (яе сімбал – TL).
«FLIXA» кампактная і не патрабуе выкарыстання гульнявога поля ды фішак. У яе можна гуляць не толькі дома або ў канторы, але і на прыродзе, у транспарце падчас падарожжаў, імпрэз, у кавярні. Для гульні кожнаму з гульцоў трэба ўсяго толькі ўмець чытаць, пісаць і лічыць.



