Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku
Беларуская мова. Дапаможнік па беларускай мове для студэнтаў рускай філалогіі
Беларуская мова. Дапаможнік па беларускай мове для студэнтаў рускай філалогіі
Аўтар: Анна Грэсь
Niski poziom zapasów: pozostało 2
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 210
Год выдання: 2012
Месца выдання: Беласток
Вокладка: мяккая
Фармат: 16,5х23,6 см
ISBN: 978-83-7431-351-3
Варта падкрэсліць добра прадуманую дыдактычную кампазіцыю даследавання.
У раздзелах «Лексіка», «Тэксты для аналізу», «Фанетыка», «Арфаграфія», «Марфалогія» па сутнасці выкладзены пытанні, якія тычацца праграмнага навучання беларускай мове на ўзроўні моўнага курсу. Аўтарка абрала правераную методыку навучання і слушна прапануе пачынаць з азнаямлення з базавай лексікай. Дзякуючы адпаведна падабраным тэкстам студэнты паступова знаёмяцца таксама з геаграфіяй і прыродай Беларусі, яе гісторыяй, культурай, звычаямі. У наступных частках матэрыялу ўвага скіроўваецца на пытанні арфаграфіі і марфалогіі. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў гэтым падручніку падкрэсліваюцца праз супастаўленне з польскай і рускай мовамі. Для студэнтаў-філолагаў немалаважнае значэнне павінен мець змешчаны ў канцы беларуска-польскі слоўнік лінгвістычнай тэрміналогіі. Бібліяграфія ж сведчыць пра выкарыстанне разнастайных найноўшых крыніц і высокі ўзровень моўнай і культурнай кампетэнцыі аўтаркі падручніка. (З рэцэнзіі Галіны Тварановіч)
