Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Tsymberau

Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот. Кніга 2-я

Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот. Кніга 2-я

Мастацкая літаратура | Проза | Гісторыя

Аўтар: Сяргей Шапран

Рэкамендацыя ўзросту: 16+

Cena regularna 50,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 50,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 1

Мова: беларуская

Старонак: 360

Год выдання: 2023

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 12х16,5 см

ISBN: 978-985-6968-67-2

«Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот. Кніга 2» працягвае цыкл нясур’ёзна-сур’ёзных гісторый, якія раскрываюць вядомых беларускіх дзеячаў з нечаканага боку. У гэтым жанры дакументальнасць не заўсёды абавязковая, але павучальнасць застаецца галоўнай. Анекдоты пра пісьменнікаў, палітыкаў і культурных асобаў паказваюць іх чалавечнасць, гумар і мудрасць, пакідаючы ў нацыянальнай памяці каштоўны след.

***
Гэта другая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратурных анекдотаў. Галоўныя героі тут – асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні, што ёсць першай умовай названага жанру. Іншая ўмова – пажаданая, але неабавязковая дакументальнасць. У гэтым заключаецца адметнасць гістарычных і літаратурных анекдотаў, якія, маючы багатуюна падзеі і імёны гісторыю, з’яўляюцца нефармальным летапісам жыцця.


СУР’ЁЗНА ПРА НІБЫТА НЕСУР’ЁЗНАЕ (фрагмент прадмовы) Паглядзець


Што ёсць гістарычны, што ёсьць літаратурны анекдот? Павучальная гісторыя з жыцця вядомых асоб, якім не трэба лішняя рэкамендацыя, што ёсць першай умовай жанру. Дакументальнасць тут магчымая, але неабавязковая: расказаная гісторыя магла не адбыцца ў рэальнасці – яна можа аказацца выдумкай або міфам, хай сабе дужа праўдападобным. Прычым такі анекдот далёка не заўсёды павінен быць смешным – досыць павучальнасці. І хоць гістарычных і літаратурных анекдотаў няма ў падручніках і навуковых працах, іх не так часта сустрэнеш на старонках мемуараў і дзённікаў, але яны былі, ёсць і будуць – кожная эпоха пакідае свой сур“ёзны след у гэтым, здавалася б, несур’ёзным жанры. Іншая справа – ці фіксуюцца гістарычныя анекдоты ў памяці нацыі?...

(канец франменту)

ФРАГМЕНТ З КНІГІ

«ТРЫ БЯДУЛІ»

З кнігі «Пад сузор'ем сярпа і молата» Барыса Сачанкі:

«На чым толькі не эканомім!

Нават на напісанні псеўданімаў.

Замест Янка Купала пішам Я. Купала, замест Якуб Колас – Я. Колас, замест Алесь Гарун — А. Гарун... Неяк, калі я ішоў па сталіцы нашай рэспублікі, мяне перапыніла вельмі інтэлігентная з выгляду жанчына, відаць, прыезджая, і спытала:

– Скажыце, калі ласка, дзе тут вуліца Тры Бядулі...

Ледзь здагадаўся я, што жанчына шукае вуліцу Змітрака Бядулі — "З. Бядулі", як напісана на шыльдачках, што прымацаваны на дамах...»

(канец фрагменту)


Pokaż kompletne dane