Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Kamunikat

Беларускі снайпер

Беларускі снайпер

Мастацкая літаратура | Проза | Раманы

Аўтар: Лешэк Шэрэпка

Пераклад: Алесь Плотка

Cena regularna 40,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 40,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 2

Мова: беларуская

Старонак: 220

Год выдання: 2025

Месца выдання: Беласток

Вокладка: мяккая

Фармат: 15х21 см

ISBN: 978-83-67937-59-7

«Беларускі снайпер» — гэта захапляльны трылер, у якім асабістыя пачуцці і палітычная барацьба пераплятаюцца ў драматычны вузел. Аўтар стварае напружаную гісторыю пра Алега Прыбылоўскага, чалавека з самага сэрца рэжыму, які вымушаны перагледзець свае прынцыпы дзеля кахання і праўды. Разам з журналістам Паўлам Шэрэтам ён становіцца на шлях, поўны смяротных рызык, каб выкрыць злачынствы ўлады і кінуць выклік дыктатару. Гэта гісторыя пра мужнасць, выбар і цану свабоды.

***
Раман «Беларускі снайпер» натхнёны найлепшымі творамі Тома Клэнсі і Роберта Ладлума. Ён выдатна адлюстроўвае сучасную беларускую рэальнасць, а таму дазваляе глыбей зразумець як сутнасць аўтарытарнага рэжыму, так і матывы тых, хто адважваецца рызыкаваць жыццём, каб яго перамагчы. Сістэма разглядае людзей у якасці інструментаў, змагаецца з іх салідарнасцю і незалежнасцю, манапалізуе праўду і навязвае ўласны кодэкс паводзін. Алег Прыбылоўскі, верны прэтарыянец беларускага прэзідэнта, пераконваецца ў тым, калі апынаецца перад выбарам і вырашае змагацца за сваё вялікае каханне і захаванне чалавечай годнасці. На гэтым шляху ён сустракае Паўла Шэрэта, журналіста, які шмат гадоў імкнецца раскрыць змрочную таямніцу беларускага эскадрона смерці. Абодва кідаюць выклік цынічнаму і бязлітаснаму дыктатару. Задача, якую бярэцца выканаць Алег, каб выкрыць злачынную сістэму і выратаваць каханую, прыводзіць яго на мяжу паміж жыццём і смерцю.

Pokaż kompletne dane