Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 3

Tradycyja

Беларускія калыханкі

Беларускія калыханкі

Дзіцячае | Культура і традыцыя

Аўтар: Сяржук Доўгушаў

Ілюстратар: @tikava_studio

Cena regularna 63,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 63,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Zapas wyczerpany

Мовы: беларуская, ангельская

Старонак: 72

Год выдання: 2025

Месца выдання: Варшава

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 20,5х20,5 см

ISBN: 978-83-974131-1-5

«Беларускія калыханкі» — гэта не проста кніга, а сапраўдны музычны скарб, які перадае з пакалення ў пакаленне традыцыі і цеплыню беларускай культуры. Тут сабраныя калыханкі з розных рэгіёнаў — ад Палесся да Падляшша — з нотамі, тэкстамі і аўдыяверсіямі праз QR-коды. Цудоўныя ілюстрацыі ажыўляюць любімых герояў дзіцячых сноў: катка, пеўніка, галубка. Гэта кніга для сумеснага спеву бацькоў і дзяцей, якая дорыць утульнасць, бяспеку і міласць роднага голасу.

***
У кнізе сабраныя калыханкі з усіх этнічных беларускіх рэгіёнаў, у тым ліку Падляшша і Палесся. Апрача нотаў і тэксту, кожная калыханка мае гукавую версію, якую можна праслухаць, скануючы QR-код. Традыцыйная мелодыя, рытм, родная мова – гэтыя простыя сродкі дораць гармонію і шчаслівае дзяцінства, напаўняючы яго мірам і спакоем.


Галубок, пеўнік і, вядома, любімы каток – усе гэтыя знаёмыя персанажы ажываюць на старонках кнігі дзякуючы цудоўным ілюстрацыям. Гартаючы кнігу з дзіцём, вы вандруеце па магічным свеце, па краіне мараў і сноў. Заспяваць калыханку можа кожны, тут не патрэбная спецыяльная музычная адукацыя, бо галоўная каштоўнасць не ў майстэрстве, а ў гаючым голасе роднага чалавека, які дае адчуванне цеплыні і бяспекі.

Pokaż kompletne dane