alesia_foodblog
Без цукру, але са смакам
Без цукру, але са смакам
Аўтар: Алеся Княжэвіч
Niski poziom zapasów: pozostało 3
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 388
Год выдання: 2025
Вокладка: цвёрдая
Фармат: А4
ISBN: 978-83-973156-1-7
«Без цукру, але са смакам» — кулінарная кніга для прыгатавання карысных і натхняльных страў без рафінаванага цукру, фрыцюру і хімічных загатовак.
Чаму гэта важна?
Вялікая колькасць людзей скарачае спажыванне цукру — з клопату пра здароўе, па медыцынскіх прычынах ці проста жадаючы лепшага самаадчування. Але многія рэцэпты без цукру — сумныя або цяжкія ў выкананні. Мая мэта — паказаць, што можна есці без цукру смачна, разнастайна і з асалодай, выкарыстоўваючы простыя інгрэдыенты і зразумелыя падыходы.
Што будзе ў кнізе:
— 100+ аўтарскіх рэцэптаў без рафінаванага цукру
— парады па заменніках цукру і здаровых прадуктах
— інструкцыі, як наладзіць свой рацыён без стрэсу
— асабістыя кулінарныя лайфхакі і гісторыі
— раздзел з карыснымі парадамі ад лекара
— фатаграфіі да кожнай стравы
— натхняльная атмасфера і прыгожае афармленне
Фармат і наклад
Кніга ў цвёрдай вокладцы, з сучасным дызайнам, зручная для штодзённага выкарыстання на кухні.
Фармат — A4, каля 400 старонак, з каляровымі фатаграфіямі і разнастайнай карыснай інфармацыяй пра харчаванне.
Сёння ў інтэрнэце шмат рэцэптаў, але кніга — гэта нешта большае, чым проста пералік інгрэдыентаў і інструкцый. Гэта завершаная гісторыя, расказаная з любоўю і вопытам, якую можна трымаць у руках, перадаваць сябрам і захоўваць гадамі.
Гэта кніга — гэта не проста рэцэпты без цукру. Гэта прадуманыя стравы, кожная з якіх прайшла тэсціраванне і апісана так, каб атрымалася нават у пачаткоўца.
Гэта кніга — сяброўскі голас на кухні, які падтрымае, натхніць і дапаможа зрабіць штодзённае харчаванне больш карысным і смачным. А яшчэ гэта прыгожая рэч, якую прыемна мець у сябе дома і падарыць іншым.
