Kamunikat
Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы
Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы
Аўтар: Анэта Прымака-Онішк
Пераклад: з польскай Алекс Моніч
Niski poziom zapasów: pozostało 3
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 304
Год выдання: 2026
Месца выдання: Беласток
Вокладка: мяккая
Фармат: 14,7х21 см
ISBN: 978-83-67937-87-0
Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на захад. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чуткі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзінае выйсце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіёнаў кіруюцца гружаныя фурманкі. З этнічна беларускіх Беласточчыны ды Гарадзеншчыны выязджаюць нават да 80% насельніцтва. Усяго ў бежанства выправіліся да 4 мільёнаў чалавек. Яны едуць у спякоце, часта без ежы і вады, церпяць шмат бедаў, масава хварэюць і паміраюць. Пасля тыя, хто гэта ўсё перанёс і выжыў, расцярушваюцца па ўсёй Расіі, так-сяк уладкоўваюць свой побыт. А потым, калі ў Расіі адбываецца рэвалюцыя і разгортваецца крывавая грамадзянская вайна, яны зноў садзяцца на колы і едуць назад — на радзіму, але ўжо новую, не тую, што была калісь. Бо за той час, пакуль іх не было дома, тут ужо паспела ўсталявацца новая ўлада — польская. А ўвесь набытак, што збіраўся пакаленнямі, часта пайшоў з дымам…
Аўтарка гэтай кнігі распавядае гэтую гісторыю з розных перспектыў: людзей, пастаўленых у экстрэмальную сітуацыю, сялян, свет якіх гіне проста на іх вачах, і ўрэшце бежанцаў, уцекачоў, бязвінных ахвяраў розных войнаў.
