Беларуская навука
Беларуская выцінанка: традыцыі і сучаснасць
Беларуская выцінанка: традыцыі і сучаснасць
Аўтар: Я. М. Сахута
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 320
Год выдання: 2023
Месца выдання: МІнск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 17х25 см
ISBN: 978-985-08-2987-0
Кніга “Беларуская выцінанка: традыцыі і сучаснасць” — усёабдымнае даследаванне аднаго з самых адметных відаў народнага мастацтва Беларусі. Выданне раскрывае гісторыю, тэхнікі, нацыянальную і еўрапейскую спецыфіку выцінанкі, а таксама аналізуе яе рэнесанс у XXI стагоддзі. Мастацтва выразання з паперы перастала быць забытым і зноў зайграла на выставах, у школах і рамесных студыях па ўсёй краіне.
***
Выданне прысвечана арыгінальнаму, цікаваму, калісьці даволі пашыранаму, затым практычна забытаму, а сёння адроджанаму на новым узроўні віду народнай творчасці – мастацкаму выразанню з паперы. Адрадзіўшыся ў наш час фактычна з небыцця, выцінанка (выразка, выстрыганка) за кароткі перыяд заявіла пра сябе як адметны мастацкі феномен; яна з’яўляецца кампанентам ці суб’ектам разнастайных выставак, фестываляў, святаў, конкурсаў, ёю займаюцца ў дзіцячых садках, школах, студыях, дамах і цэнтрах рамёстваў, нават у вышэйшых навучальных установах. У 2021 г. беларуская выцінанка ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У прапануемым выданні разглядаюцца і асвятляюцца гісторыя, сучасны стан, мастацкія асаблівасці, еўрапейскі кантэкст, нацыянальная адметнасць беларускай выцінанкі.
Для шырокага кола чытачоў.
