Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

SayBeat

Чайны збор

Чайны збор

Мастацкая літаратура | Паэзія

Аўтар: Макс Шчур

Рэкамендацыя ўзросту: 18+

Cena regularna 59,90 zł
Cena regularna Cena promocyjna 59,90 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 3

Мова: беларуская

Старонак: 302

Год выдання: 2025

Вокладка: мяккая

Фармат: 14,5х20,5 см

ISBN: 978-83-974131-8-4

Гэта кніга — пра тое, што застаецца пасьля верша.


У новую, «постпаэтычную» кнігу ляўрэата прэміі Гедройця Макса Шчура ўвайшлі найлепшыя тэксты, напісаныя за амаль два дзесяцігодзьдзі (2007—2025).

«Паэзія Макса Шчура — багатая і шматузроўневая, ад мэлічнага верша разьвілася да вольнага, наблізіўшыся да сюррэалізму... Як і ўва ўсіх сапраўдных паэтаў, у падмурку ягонай непаўторнасьці і эўрыстычнасьці ляжыць уважлівасьць да самых канкрэтных рэаліяў і адчуваньняў, па-новаму ацэненых асабістым яўленьнем» (Пэтр Крал)

«Аўтар фэнамэнальна валодае параўнаньнем, ён выключна дакладны ў паэтычным пайменаваньні... Ягоныя тэксты пакідаюць уражаньне мікрааповедаў назіральніка, які са свайго месца ў сусьвеце спакойна сочыць за навакольлем і дазваляе яму ўплываць на свае адчуваньні, пры гэтым сам стаіць крыху наводдаль — уласна кажучы, безудзельна» (Оліна Стэглікава)

Макс Шчур (народжаны ў Берасьці ў 1977 г.) — аўтар некалькіх кніг паэзіі («Амфітэатар», «Раньні збор», «Амальгама», «Летні час», «Адрасная кніга») і прозы («Там, дзе нас няма», «Ліст, знойдзены на папялішчы», «Завяршыць гештальт», «Галасы», «Кінараман», «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе»), перакладнік паэзіі з шэрагу эўрапейскіх моў (Ўітмэн, Лір, Дыкінсан, Лёрка, Борхэс, Т. С. Эліят, Бонды, Ларкін, Гінзбэрг, Букоўскі).

Сярод тэмаў новай кнігі — каханьне, бацькоўства, выгнаньне, тоеснасьць, будызм, экалёгія ды іншыя.

Pokaż kompletne dane