Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Самвыдат

Дгаммапада

Дгаммапада

Мастацкая літаратура | Паэзія

Пераклад: Макса Шчура

Cena regularna 32,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 32,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 2

Мова: беларуская

Старонак: 220

Год выдання: 2026

Вокладка: мяккая

Фармат: 10,5х15 см

Першае беларускае выданьне адной з найбольш папулярных кніг палійскага
канону.
На беларускую мову яе пераклаў паэт і буддыст Макс Шчур паводле даслоўнага ангельскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага онлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies.
Гэтая кніга — спроба перадаць па-беларуску старажытную мудрасьць, якая праз стагодзьдзі працягвае гаварыць з чалавекам пра боль, спакой, страх, волю, сьвядомасьць і шлях да ўнутранай раўнавагі.

ВЕРШАВАНАЯ МУДРАСЬЦЬ БУДДЫ

Зборнік вершаваных афарызмаў, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку буддызму Будду Шак'ямуні (сьвецкае імя Сіддгартха Гаўтама, 563 – 483 да н. э.), належыць да самых папулярных кніг
Тыпітакі — палійскага канону буддызму. Перадаваныя вусна з пакаленьня ў пакаленьне, Буддавы прынагодныя вершаваныя выслоўі адлюстроўваюць асноўныя прынцыпы ягонага вучэньня і тычацца адвечных чалавечых тэмаў, такіх як старасьць, шчасьце, гнеў, прагнасьць, загана, цнота ды іншыя.

Макс Шчур

Паэт, пісьменьнік, перакладнік, ляўрэат прэміі Гедройця (2016). З 2017 года практыкуе буддызм у карэйскай дзэнавай школе Кванум. У 2022–2024 гадах быў галоўным рэдактарам чэскага буддысцкага часопіса Svět Dharmy. На сваім YouTube-канале вядзе падкаст «З праджні ў шуньяту: герэтычныя гутаркі пра буддызм і літаратуру».

Pokaż kompletne dane