Мяне няма
Дзённік 2021–2022
Дзённік 2021–2022
Аўтар: Ананімная аўтарка
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 114
Год выдання: 2025
Месца выдання: Варшава
Вокладка: мяккая
Фармат: 12,5х19 см
ISBN: 978-83-976595-0-6
«Дзённік 2021–2022» — гэта пранізлівыя нататкі пра жыццё ў краіне, дзе псіхалагічная напруга становіцца часткай штодзённасці. Аўтар без імя і без персанальнай гісторыі апісвае тое, што перажываюць многія: ступар, боль, унутраны раскол і адчуванне, што пісаць пра нешта іншае — быццам здрада. Гэты тэкст спрабуе ўплясці гвалт і страх у паўсядзённасць, каб зразумець, як працягваць жыць у свеце, што змяніўся назаўсёды.
***
«Дзённік» — гэта хронікі псіхалагічнай ломкі краіны. Час перакуленых лёсаў і выпаленых пачуццяў нараджае адмысловую літаратуру, нязручную і трывожную. Тут аўтарскае становіцца агульным. Таму без імя, пра ўсіх ад першай асобы.
«Вельмі цяжка пісаць — усё, ступар. Дадае бессэнсоўнасці наш актуальны кантэкст — здаецца, што пісаць больш ні пра што нельга. Як быццам бы ты здраджваеш, калі працягваеш жыць і пісаць нейкія адарваныя ад нашай сітуацыі рэчы. Але як уплесці гэты гвалт і тэрор у сваю паўсядзённасць?»
