Папуры
Дзікае паляванне караля Стаха
Дзікае паляванне караля Стаха
Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 304
Год выдання: 2024
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 11,5х18 см
ISBN: 978-985-15-5788-8
Ёсць кнігі, у якіх прыгода — толькі паверхня.
«Дзікае паляванне караля Стаха» — гэта тэкст, дзе за напружаным сюжэтам і змрочнай легендай стаіць нешта значна глыбейшае: атмасфера страху, спадчыннай віны і нязгаслай памяці. Караткевіч стварае рамантычны і трывожны свет, у якім беларуская гісторыя, фальклор і чалавечая драма сходзяцца ў рэдкай, амаль ідэальнай раўнавазе.
***
Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць Уладзіміра Караткевіча мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.
Справа, вядома, не толькі ў напружанасці прыгодніцкага сюжэта, што па-майстэрску распрацаваны ў аповесці, і не ў загадкава-страхавітых малюнках кавалькады «дзікага палявання», што гойсае на сваіх «дрыкгантах» па беларускіх лясах, наводзячы жах на наваколле. На мой погляд, тут моцна ўражвае нешта іншае, што ідзе, мабыць, з глыбокіх нетраў жыцця, а таксама ад лепшых традыцый літаратурнага рамантызму ў духу Майн Рыда, Вальтэра Скота, Генрыка Сянкевіча.
У «Дзікім паляванні караля Стаха» ўсё сышлося ў сваёй залатой меры.
Васіль Быкаў
