Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Логвінаў

Гляну я ў аконца

Гляну я ў аконца

Мастацкая літаратура | Проза | Раманы

Аўтар: Сяргей Пясецкі

Пераклад: з польскае Марыі Пушкінай

Cena regularna 44,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 44,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 4

Мова: беларуская

Старонак: 280

Год выдання: 2025

Вокладка: мяккая

Фармат: 12,5х19,5 см

ISBN: 978-609-492-063-9

Менск на мяжы эпох — горад, дзе руйнуюцца імперыі і нараджаюцца новыя правілы выжывання. 
«Гляну я ў аконца…» працягвае крымінальную сагу пра тых, хто адчуваў сябе дома ў хаосе і небяспецы.

***
“Гляну я ў аконца…” – другі раман з “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.

Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.

Пасля “Яблычка” нас чакае працяг гісторыі “фірмовага” злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў  — жанчын і мужчын, “тузоў” і “пешак” — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары – гульня ідзе на жыццё і свабоду.

Pokaż kompletne dane