Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Tsymberau

Калі рассеецца туман...

Калі рассеецца туман...

Мастацкая літаратура | Проза | Гісторыя | Культура і традыцыя

Аўтар: Святаслаў Асіноўскі

Рэкамендацыя ўзросту: 12+

Cena regularna 65,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 65,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 1

Мова: беларуская

Старонак: 214

Год выдання: 2023

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 14х20,5см

ISBN: 978-985-7303-43-4

Дзе знаходзілася «мора Герадота» і па якіх беларускіх рэках і азёрах праходзіў шлях з «вараг у грэкі»? Якія «сляды» пакінулі на нашай зямлі італьянскі архітэктар Арыстоцель Фіяраванці, каралева польская і вялікая княгіня літоўская Бона Сфорца і славуты галандскі жывапісец Рэмбрант ван Рэйн, а ў экзатычнай Андоры — наш зямляк Барыс Скосыраў? Адкуль паходзіў знакаміты полацкі князь Рагвалод і як скончыў свой зямны шлях легендарны Стэфан Баторый? Па якой прычыне адыйшлі ў нябыт некато-рыя летапісныя беларускія гарады і чаму Беларусь называюць «краінай скарбаў»? Хто стаў правобразам аршанскага харунжага Анджэя Кміціца і «высакароднага разбойніка» Дуброўскага? Ці сапраўды вадзіліся ў Лепельскім возеры міфічныя цмокі і ў выніку якога катаклізму ўтварылася Лагойская астраблема?..
Адказы на гэтыя пытанні аўтар паспрабуе знайсці ў гэтай кнізе. Разлічана на тых, каго цікавяць неразгаданыя таямніцы беларускай мінуўшчыны.
Pokaż kompletne dane