Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
Кніга нэкралёгаў
Кніга нэкралёгаў
Аўтары: Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 708
Год выдання: 2026
Месца выдання: Нью-Ёрк — Беласток
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 18×25
ISBN: 978-83-67937-88-7
Гэтае выданьне ёсьць працягам “Кнігі могілак: Беларускія пахаваньні ў сьвеце” (2024) і складаецца зь дзьвюх частак: выбраных нэкралёгаў з найбуйнейшых газэтаў беларускай паваеннай эміграцыі “Бацькаўшчына” (Мюнхэн) і “Беларус” (Нью-Ёрк), а таксама памятных картак, што вырабляліся ў розных краінах з нагоды сьмерці таго ці іншага беларуса. Усё гэта — неад’емныя часткі пахавальнай культуры беларусаў на чужыне, якія адлюстроўваюць асаблівасьці ўяўленьняў пра сваіх і чужых, герояў і антыгерояў, мінулае й сучаснасьць. “Кніга нэкралёгаў” — першае такога кшталту беларускае выданьне.
