Пфляўмбаўм
Любыя косці
Любыя косці
Аўтар: Катрына Зіле
Ілюстратар: Bernardas Burba
Пераклад: з літоўскай Сюзанны Паўкштэла
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 212
Год выдання: 2025
Месца выдання: Вільня
Вокладка: мяккая
Фармат: 12,5х18,5 см
ISBN: 978-609-8350-13-5
Гэта свет, у якім немагчыма дакладна адрозніць побыт ад рытуалу.
Дом, пад’езд, лазня, паштовыя скрынкі — усё становіцца прасторай памяці і цуду. Гісторыя разгортваецца павольна, нібы абрад, у якім рэчы, целы і словы захоўваюць значна больш, чым здаецца на першы погляд. «Любыя косці» — гэта раман, што гаворыць пра вернасць, страхі і чалавечую ўразлівасць мовай магічнай рэальнасці і фальклорнай інтуіцыі.
***
Раман Катрыны Зіле «Лю́быя косці» — гісторыя жыцця жанчыны, якая захоўвае косці двух мужчын у мэблевай секцыі ў сябе дома. У атмасферным, прасякнутым магічнай рэальнасцю творы пераплятаюцца паўсядзённасць спальных раёнаў Вільні і літоўскі фальклор. Час дзеяння рамана нявызначаны, умоўны. Жыццё тут сустракаюць і праводзяць у лазні шматкватэрнага дома, пастухі ездзяць на выган на тралейбусах, жывёл трымаюць у кватэрах, хлеб пякуць на лесвічнай пляцоўцы, каля паштовых скрынак; у доме ладзяцца рытуалы, адбываюцца цуды. Стыль аповеду нагадвае рытуальны саван, у які загорнутыя ключавыя падзеі, пачуцці, успаміны, пробліскі чорнага гумару і грубай мовы, даследуюцца тэмы адносін, вернасці, забабонаў і чалавечнасці.
