Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Kamunikat

Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду

Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду

Гісторыя | Нон-фікшн

Аўтар: Сяргей Дубавец

Cena regularna 52,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 52,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 5

Мова: беларуская

Старонак: 478

Год выдання: 2025

Месца выдання: Беласток

Вокладка: мяккая

Фармат: 13х20 см

ISBN: 978-83-67937-61-0

«Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» — гэта кніга пра нараджэнне беларускай ідэнтычнасці ў савецкі час, калі ўсё выглядала шэрым і безнадзейным. У ёй Сяргей Дубавец апісвае, як у 1980 годзе група менскіх студэнтаў адрадзіла традыцыю калядавання, а неўзабаве стала ядром нацыянальнага руху. Гэтая кніга — сведчанне таго, як 50 маладых людзей сваімі дзеяннямі зрушылі гісторыю і заклалі падмурак незалежнай Беларусі.

***
«Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду»
 — гэта расповед пра тое, як у сумнай шэрай паўсядзённасьці савецкага існаваньня зьявілася бліскучая ўнікальная беларуская ідэнтычнасць.

На Каляды 1980 году група менскіх студэнтаў, якія назвалі сябе «Майстроўняй», вырашае адрадзіць старую народную абрадава-песенную традыцыю калядаваньня ў цэнтры гораду. Як аказалася, гэта быў толькі першы крок. Неўзабаве група становіцца ядром нацыянальнага руху, які пачынае расьці і пашырацца па ўсёй Беларусі і ўрэшце прыводзіць да стварэньня незалежнай беларускай нацыі…
Вось гісторыя пра чароўныя пачаткі «Майстроўні» і яе заснавальнікаў, 50 чалавек, чыё падарожжа пачалося 45 (сорак пяць) гадоў таму. Лёсам удзельнікаў легендарнай суполкі стала незалежнасьць краіны.

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978–1980). Выдавец нелегальных выданьняў і незалежных пэрыёдыкаў. Працаваў выдавецтве БелСЭ (1984), газэце «Гомельская праўда» (1984–1987), часопісе «Нёман» (1987–1990). Галоўны рэдактар газэтаў «Свабода» (1990–91) і «Наша Ніва» (1991–2000), радыё «Балтыйскія Хвалі» (2000–2001), аўтар перадачаў на Радыё Свабода (з 1997). Выдаў кнігі: «Практыкаваньні» (1991), «Русская книга» (1997, другое выданьне 2009), «Дзёньнік прыватнага чалавека» (1998), «Вострая Брама» (2005), «Вершы» (2007), «Як? Азбука паводзінаў» (2009), «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» (2012), «Errata» (2014), «Сіні карабель у блакітным моры плыве» (2014), «Д’ябал запрэжаны ў плуг (2018), «Тантамарэскі» (2019), «Стагодзьдзе НН» (2024), «Занзібар. Сталеньне маладой душы» (2024) і іншых
Pokaż kompletne dane