Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Skaryna Press

Мая свабода п’яная і танчыць аголенай

Мая свабода п’яная і танчыць аголенай

Паэзія | Апавяданні | Драматургія | Мастацкая літаратура | Проза | Нон-фікшн | Філасофія

Аўтар: Зміцер Вішнёў

Cena regularna 50,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 50,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 5

Мова: беларуская

Старонак: 186

Год выдання: 2026

Вокладка: мяккая

Фармат: 210×148 мм

ISBN: 978-1-915601-95-7

Зборнік склалі эсэ, напісаныя цягам апошніх пяці гадоў, а таксама апавяданні, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. Творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды — у мысленні, у мове, у форме і ў праве быць розным. Пра свабоду як галоўную ўмову існавання тэксту і аўтарскага голасу.

„Я ляжаў у цемры паміж літоўскімі і беларускімі памежнікамі і глядзеў на цёмнае неба. Зорак не было відаць, бо ішоў дождж. І ў гэтае імгненне мне падалося, што вось яна, доўгачаканая свабода, — тут, на нейтральнай тэрыторыі“.

Зміцер Вішнёў — празаік, паэт, перформер, мастак і выдавец. Дзякуючы сваім празаічным тэкстам, эсэ і вершам стаў адной з найважнейшых фігур незалежнай культурнай сцэны Беларусі і адным з найбольш выразных галасоў сучаснай беларускай літаратуры.

Тэксты З. Вішнёва ствараюцца і існуюць у дынамічным узаемадзеянні з іншымі формамі яго мастацкага самавыяўлення. Ён з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў легендарнага літаратурнага руху „Бум-Бам-Літ“, які ў 1990-я гады імкнуўся разбурыць межы літаратуры і дасягнуць сінтэзу мастацтваў. Быў удзельнікам перформанс-групы „Спецбрыгада афрыканскіх братоў“ і літаратурнага аб’яднання „Schmerzwerk“, якія ставілі за мэту абнаўленне мовы і мастацтва і іх вызваленне ад савецкай традыцыі.

Аўтар шматлікіх кніг, у тым ліку антырамана „Калі прыгледзецца — Марс сіні“ (2018), раманаў „Замак пабудаваны з крапівы“ (2010) і „Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер“ (2025), паэмы „Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў“ (2002), а таксама паэтычных зборнікаў „Штабкавы тамтам“ (1998), „Фараон у заапарку“ (2006), „Тамбурны маскіт“ (2001) і „Непадпарадкаванае/Ununtergeordnetes“ (2026).

З 2022 года жыве ў Берліне.

Pokaż kompletne dane