Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Мяне няма

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Філасофія | Мастацкая літаратура | Проза

Аўтар: Валянцін Акудовіч

Cena regularna 60,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 60,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 1

Мова: беларуская

Старонак: 198

Год выдання: 2023

Месца выдання: Варшава

Вокладка: мяккая

Фармат: 12,2х19 см

ISBN: 978-83-968566-1-6

Уводзіны ў беларускі інтэлектуалізм ад аднаго з самых вядомых — і самых спрэчных — ягоных носьбітаў ды абаронцаў.

Расцярушаны слоўнік, нахабны энтузіязм, нязломны сарказм і парадаксальная вастрыня думкі. Новая культура айчыннага мыслення. Народзіны легенды.

Гэта першае за 25 гадоў перавыданне культавай кніжкі, якая пабачыла свет у 1998 годзе. З дазволу аўтара — і з яго рук — мы вяртаем яе зацікаўленаму беларускаму чытачу.

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Pokaż kompletne dane