Пфляўмбаўм
На прызбе ў Сілічах
На прызбе ў Сілічах
Аўтар: Марыя Вайцяшонак
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 392
Год выдання: 2023
Месца выдання: Вільня
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 13,5х20,5 см
ISBN: 978-609-96371-1-2
«На прызбе ў Сілічах» — гэта жывы голас Марыі Вайцяшонак, які гучыць праз размовы, памяць і ўнутраную сілу.
Літаратурная творчасць Марыі Вайцяшонак трымаецца на сваёй, ужо амаль міфалагічнай, нацыянальнай самасці і старой класічнай традыцыі. Натуральнасць тэксту, нязмушанасць моўнага стылю і помнасць народнага гутарковага маўлення робяць прозу і паэзію Марыі арыгінальнымі і непадробнымі сярод шматлікіх творцаў нашай сучаснай літаратуры.
На вялікі жаль, Марыя Вайцяшонак пачала страчваць зрок. Чытаць і пісаць ёй становіцца ўсё больш праблематычна. Аднак духоўная і творчая актыўнасць змушаюць яе шукаць новыя магчымасці ўдзелу ў літаратурным працэсе — так з’явіўся блог-дыялог «На прызбе ў Сілічах» сумесна з Аксанай Ёркінай.
Марыя нагаворвала па тэлефоне сваё стаўленне да тых ці іншых актуальных і злабадзённых падзей свайго і грамадскага жыцця, задаючы тэму размовы альбо адказваючы на пытанні каляжанкі, прычым гэтыя нагаворы маюць не толькі крэатыўны характар, а падчас і ўражлівую мастацкую аснову, як у сюжэтным, так і ў моўна-стылістычным плане.
