Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 2

Skaryna Press

На „Старт“ і ў „Тэмпе“! Ножны шпурляк на Аршаншчыне

На „Старт“ і ў „Тэмпе“! Ножны шпурляк на Аршаншчыне

Гісторыя | Нон-фікшн

Аўтар: Арцём Сізінцаў

Cena regularna 130,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 130,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 1

Мова: беларуская

Старонак: 56

Год выдання: 2025

Месца выдання: Лондан

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 16х24 см

ISBN: 978-1-915601-55-1

«На „Старт“ і ў „Тэмпе“» — унікальная кніга пра гісторыю аршанскага футбола. Тут сабраныя ўспаміны, статыстыка, архіўныя матэрыялы і рэдкія фотаздымкі, многія з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэта выданне адкрывае чытачу малавядомыя старонкі развіцця рэгіянальнага спорту і захапляе гісторыямі пра каманды і людзей, якія стваралі футбольную славу Аршаншчыны.

***
У гэтай незвычайнай кнізе вас чакае расповед перадусім пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў першынстве Беларусі ды іншых турнірах. Тут таксама багата зьвестак, статыстыкі і гісторыяў і пра іншыя каманды, што баранілі на футбольных палёх гонар Аршаншчыны: „Лякаматыў“, „Станкабудаўнік“, „Дынама“, „Спартак“, „Лёнакамбінат“, „АвіяДар“, „Колас“ з Вусьця.

  • як разьвіваўся аршанскі ножны шпурляк ад самых першых спартовых таварыстваў да сёньня;
  • як аршанцы ледзь не перамаглі ў першым неафіцыйным першынстве Беларусі;
  • якая аршанская каманда была ўдзельніцай першага паядынку на новым стадыёне „Дынама“ ў Менску;
  • у якіх сэзонах за „Старт“ гуляў сваяк клясыка беларускай літаратуры Ўладзімера Караткевіча;
  • якую мужчынскую дружыну на Аршаншчыне ўзначальвала жанчына;
  • дзе зьявіўся першы ў Беларусі самаакупны клюб;
  • як трэнэры дамовіліся з арбітрам і запоўнілі пратакол сустрэчы, якой насамрэч не было;
  • цікавыя супадзеньні і рэкорды на гульнях аршанскіх шпурляроў;
  • рэдкія здымкі, шэраг якіх публікуецца ўпершыню;
  • слоўнічак самабытнай беларускай спартовай лексыкі.

Арцём Сізінцаў скончыў Інстытут журналістыкі БДУ ў Менску і магістратуру беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў у ґазэтах „Всё о футболе“, „Прессбол“, на радыё „Сталіца“ і ў шэрагу іншых выданьняў. Ён — шматгадовы спартовы блёгер і часта выступае спартовым экспэртам у СМІ.

Кнігу «„На „Старт“ і ў „Тэмпе““ ён пачаў пісаць з 2011 году: карпатліва зьбіраў зьвесткі з самых розных крыніцаў, працаваў у архівах, бібліятэках, размаўляў з колішнімі і цяперашнімі гульцамі, заўзятарамі, журналістамі, статыстыкамі.

Уладзімер Хільмановіч, журналіст, футбольны статыстык:
Кніга Арцёма Сізінцава, прысьвечаная гісторыі рэгіянальнага футболу, ня мае, відаць, аналягаў у айчынным кнігадруку. Прынамсі мне не даводзілася бачыць падобнага выданьня ў Беларусі і тым больш — на беларускай мове.

Вітаўт Руднік, журналіст і трэнэр:
Шмат цікавых гістарычных фактаў і знаходак, добрая мова, рупліва сабраная статыстыка, праца з многімі крыніцамі, усё напісана зь беларусацэнтрычнай пазыцыі. Думаю, гэта будзе адна з найлепшых працаў па гісторыі беларускага футболу.

Pokaż kompletne dane