Vyraj.pl
Налепкі на клавіятуру з беларускай раскладкай
Налепкі на клавіятуру з беларускай раскладкай
Niski poziom zapasów: pozostało 2
Nie można załadować gotowości do odbioru
Беларуская мова — на тваёй клавіятуры!
Набор налепак ад VYRAJ.PL дапаможа змяніць знешні выгляд клавіятуры і зрабіць беларускую раскладку заўсёды бачнай пад рукой.
Налепкі прызначаныя для замены пазначэнняў на клавішах. У наборы — літары беларускага алфавіта, лацінскія літары, лічбы, знакі прыпынку і спецыяльныя сімвалы.
Чорны фон, белыя і чырвоныя сімвалы ствараюць выразны кантраст. А невялікія беларускія элементы — бел-чырвона-белы сцяжок, Пагоня і арнамент — надаюць клавіятуры асаблівы характар.
Асаблівасці:
-
Набор налепак для клавіятуры
-
Беларуская і лацінская раскладкі
-
Літары, лічбы і спецыяльныя сімвалы
-
Чорны фон з белымі і чырвонымі пазначэннямі
-
Дэкаратыўныя элементы з беларускай сімволікай
Налепкі можна выкарыстоўваць для абнаўлення пазначэнняў на клавішах ноўтбука або звычайнай камп'ютарнай клавіятуры пры адпаведнасці памераў.
Пішы па-беларуску з задавальненнем!
