Kamunikat
Нарысы беларуса
Нарысы беларуса
Аўтар: Пётра Мурзёнак
Niski poziom zapasów: pozostało 4
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 696
Год выдання: 2025
Месца выдання: Беласток
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 14х20,5 см
ISBN: 978-83-67471-48-0
Пётра Пятровіч Мурзёнак,
аўтар паэтычных зборнікаў «Быліна мая, Беларусь» (Атава, 2000), «Крыніца» (Мінск, 2011), «Пакуль нашыя анёлы лётаюць над акіянам» (Атава, 2012), «Колеры» (Мінск, 2018), «Кахаю… Люблю…» (Беласток, 2024). Яго вершы друкаваліся ў «Нашай Ніве» (Мінск), часопісе «Крыніца» (Мінск), газетах «Беларускае слова» (Таронта) і «Беларус» (Нью-Ёрк), а таксама амаль ва ўсіх выпусках альманаха «Беларус» (Нью-Ёрк).
Пётра П. Мурзёнак нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў у Ластаўскім раёне Віцебскай вобласці. Доктар медыцынскіх навук, мае звыш 160 навуковых публікацый у галіне фізіялогіі і імуналогіі. Чвэрць стагоддзя таму, у 1998 годзе, пераехаў разам з сям’ёй у Канаду. Перад выездам займаў пасаду загадчыка аддзела прыкладной фізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі, прафесара і загадчыка кафедры імуналогіі ў Экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава.
Ад самага пачатку займае ў дыяспары актыўную пазіцыю ў беларускіх справах:
- старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (БІНіМ, Канада (2017 — па цяперашні час);
- старшыня Згуртавання беларусаў Канады (2001–2005);
- сябра галоўнай управы Згуртавання беларусаў Канады (2001 — па цяперашні час);
- старшыня Атаўскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады (2000–2022);
- заснавальнік і рэдактар вэб-часопіса «Культура. Нацыя», ISSN 2291-4757 (2013 — па цяперашні час).
Узнагароджаны медалём «100 год БНР».
Як рэдактар
часопіса «Культура. Нацыя» (www.sakavik/net) шмат увагі надае пытанням нацыянальнага будаўніцтва. За 12 год (2013–2024), у 34 нумарах часопіса змешчаны
464 матэрыялы і 1633 здымкі і ілюстратыўныя матэрыялы ад 86 аўтараў, з іх — 29 аўтараў з Беларусі, 32 — з Канады, 7 — са ЗША, тры з Польшчы, два з Бразіліі і з іншых краін. Яго пяру непасрэдна належыць больш за 40 артыкулаў, прысвечаных будаўніцтву беларускай нацыі, уключна з апублікаванымі ў peer-reviewed journals.
Ён — суаўтар «Стратэгіі развіцця беларускай нацыі» (2016), разам з І. Хадарэнка, А. Кашо, А. Анісім, А. Трусаўым.
Аўтар трох публіцыстычных кніг: «Шляхі да беларускай нацыі» (Мінск: «Кнігазбор», 2016, 344 стар. ISBN 978-985-7144-53); «Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу»
(Мінск: «Кнігазбор», 2017, 96 стар. ISBN 978-985-7144-86-0); «Belarus: Prospects of a Middle Power» (Lexington Press, 2022, 348 pp. ISBN 978-179-3654-91-5).
Навуковыя высновы Пётры Мурзёнка ў галіне нацыянальнага будаўніцтва шырока прадстаўляліся на розных міжнародных форумах: Таронта (2017), II кангрэс беларусаў замежжа (2021), Варшава (2021, 2022), Каўнас (2021), Манрэаль (2021), і ў Атаве (2016, 2021, 2024).
