Наша Ніва
Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2021
Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2021
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Niski poziom zapasów: pozostało 2
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 98
Год выдання: 2021
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 205x290 мм
ISBN: 2617-2305
«Наша гісторыя» №3 за 2021 год — нумар беларускага гістарычнага часопіса з матэрыяламі пра гісторыю, культуру, вядомых асоб і традыцыі Беларусі. У выпуску — гісторыя Міколы Ермаловіча і яго погляду на мінулае Вялікага Княства Літоўскага, даследаванне паходжання арнаменту на дзяржаўным сцягу БССР, матэрыял пра старажытную традыцыю беларускага бортніцтва і аповед пра Магілёўскае Падміколле. Таксама аўтары разбіраюцца, за якія грошы выдавалася «Наша Ніва» ў пачатку XX стагоддзя, і звяртаюцца да сусветнай гісторыі, падарожжаў і жыцця апошніх гадоў СССР.
У нумары 3/2021 “Нашай гісторыі”:
- Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ: жыццё як бы асобна;
- Містыфікацыя прафесара Кацара: гэта здарылася, калі выбіралі арнамент для дзяржаўнага сцяга БССР;
- Сакрэты збору мёду дзікіх пчол заўсёды перадаваліся ад бацькі да сына: бортніцтва ў гісторыі і трыста сучасных беларускіх бортнікаў;
- Магілёўскае Падміколле: каб адчуць дух Магілёва, трэба абавязкова да яго спусціцца і дайсці да Мікольскага манастыра;
- Грошы для “Нашай Нівы”: за кошт чаго існавала легендарная “газета з рысункамі” ў пачатку ХХ стагоддзя?
- Бельгія: краіна па інтарэсах. Як жыве гэта спецыфічная дзяржава?
- Эма Дарвін: жанчына са звышмоцнага фаянсу;
- Папялушка Яніна Жаймо. Усё маленькае — ядавітае;
- Чэшскі Рай і ваколіцы. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы;
- Жорсткія рэаліі піянерлагераў у часы, калі валіўся СССР;
- “Цвіце ядловец у бары…”: авеяны легендамі лясны хвойны куст са шматлікімі карыснымі ўласцівасцямі.
