Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Наша Ніва

Часопіс «Наша гісторыя». № 4(33)-2021

Часопіс «Наша гісторыя». № 4(33)-2021

Гісторыя | Біяграфія/Аўтабіяграфія | Культура і традыцыя | Нон-фікшн

Рэкамендацыя ўзросту: 16+

Cena regularna 36,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 36,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 2

Мова: беларуская

Старонак: 98

Год выдання: 2021

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 205x290 мм

ISBN: 2617-2305

«Наша гісторыя» №4 за 2021 год — выпуск беларускага гістарычнага часопіса пра гісторыю Беларусі і свету, культуру і выбітных асоб. У нумары — гісторыя зняволення Якуба Коласа і працы над «Новай зямлёй» і «Сымонам-музыкам», матэрыялы пра беларускі іканапісны шэдэўр XVIII стагоддзя, замак Белы Ковель пад Оршай і сапраўдную дэтэктыўную гісторыю пра крадзеж царкоўнага срэбра ў Магілёве XVII стагоддзя. Таксама выпуск расказвае пра лёс Уладзіслава Барташэўскага, негвалтоўны пратэст Махатмы Гандзі, швейцарскую дэмакратыю, Фларэнцыю і іншыя сюжэты сусветнай гісторыі.

У № 4/2021 “Нашай гісторыі”:

  • Як Якуб Колас сядзеў у расійскай турме, падчас ператрусаў хаваў рукапісы за сваёй густой барадой і працаваў над «Новай зямлёй» ды «Сымонам-музыкам»;
  • Неймавернае жыццё Уладзіслава Барташэўскага, які ў 18 гадоў трапіў у Асвенцім, у 24 — у камуністычную турму, але выжаў, напісаў 50 кніг, а ў 73 гады стаў міністрам замежных спраў свабоднай Польшчы;
  • Швейцарыя: дзяржава, з якой ніхто ў свеце не параўнаецца колькасцю прамой дэмакратыі;
  • Негвалтоўны пратэст Махатмы Гандзі: «Спярша яны цябе не заўважаюць, пасля смяюцца, затым змагаюцца з табой. А потым ты перамагаеш»;
  • Кветка Фларэнцыя: магчымая перадазіроўка Рэнесансам;
  • Міхал Арханёл з Парахонска: беларускі іканапісны шэдэўр XVIII стагоддзя;
  • Гісторыя пра крадзеж царкоўнага серабра з Магілёва XVII стагоддзя — жывы дэтэктыў;
  • Замак Белы Ковель пад Оршай. Пра што думалі Сангушкі, магнаты з Валыні, калі будавалі барочны замак без абарончых валоў і бастыёнаў так блізка да мяжы з Масковіяй;
  • Па слядах Язэпа Бурачка. Памешчык-нашанівец з беларускага далёкага ўсходу Язэп Ціхінскі;
  • Востраў Кюрасаа ў Карыбскім моры: чорны звонку, белы з сярэдзіны. А вядомы па сінім;
  • Уладзімір Корсак: славуты паляўнічы з Белай Русі;
  • Лясны арэх: ласунак для багатых, ласунак для бедных.
Pokaż kompletne dane