Наша Ніва
Часопіс «Наша гісторыя». № 8(37)-2021
Часопіс «Наша гісторыя». № 8(37)-2021
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Niski poziom zapasów: pozostało 2
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 98
Год выдання: 2021
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 205x290 мм
ISBN: 2617-2305
«Наша гісторыя» №8 за 2021 год — выпуск беларускага гістарычнага часопіса пра гісторыю Беларусі і свету, культуру і лёсы вядомых асоб. У нумары — матэрыялы пра Генадзя Бураўкіна, правакацыю вакол Мінскага падполля і беларусаў, якія прайшлі праз зняволенне. Асобныя артыкулы прысвечаны шляхецкаму дому часоў Рэчы Паспалітай, мастаку Артуру Гротгеру і яго творам пра паўстанне, а таксама гісторыі беларускага млынара, які супрацьстаяў савецкай уладзе. Сусветную гісторыю прадстаўляюць матэрыялы пра Кітай, Кубу, Румынію часоў Чаўшэску, Пілены і Закарпацце.
У № 8/2021 “Нашай гісторыі”:
- Генадзь Бураўкін: шчаслівы выбар;
- Паўстагоддзя з кляймом здрадніка. Гісторыя адной правакацыі, звязанай з Мінскім падполлем;
- Кітай эпохі Сі: па старонках кнігі Кірыла Рудага;
- Берэгсас: закарпацкі след венгерскай драмы;
- Абаронцы Піленаў: як загінула літоўская Масада;
- Куба — інфармацыйны і спажывецкі дэтокс;
- Жыццё ў спыненым часе: Румынія часоў Чаўшэску ў кнізе нобелеўскай лаўрэаткі Герты Мюлер;
- Што Салтыкоў-Шчадрын тлумачыць нам пра Расію і дзяржымордаў;
- Турэмныя гісторыі. Што запомнілася вядомым беларусам з часоў зняволення;
- Зялёны ліст, чырвоны цвет. Шыпшына — расліна, якая дзякуючы паэтычнаму генію Уладзіміра Дубоўкі часам успрымаецца як адзін з сімвалаў Беларусі;
- Шляхецкі дом сармацкай эпохі: дзе жыла шляхта Рэчы Паспалітай у эпоху Рэнесансу;
- Перамагчы, прайграўшы. Артур Гротгер і яго паўстанцкія творы;
- Млын паваліўся, а гаспадар вярнуўся. Пра млынара, які аказаўся мацнейшым за савецкую ўладу. Аўтары нумара — Сяргей Шапран, Антон Рудак, Мікола Бугай, Сняжана Інанец, Алег Дзярновіч, Кацярына Карпіцкая, Алесь Кіркевіч, Ганна Севярынец, Павел Каралёў, Алесь Белы, Юлія Брузго, Святлана Воцінава, Павел Булаты.
