Тэхналогія
Няпольская Польшча: 1989 год і ілюзія вернутай гістарычнай пераемнасці
Няпольская Польшча: 1989 год і ілюзія вернутай гістарычнай пераемнасці
Аўтар: Томаш Камусэла
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 188
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 13,5х20,5 см
ISBN: 978-985-458-396-9
Кніга «Няпольская Польшча» — вострая і нестандартная інтэрпрэтацыя гісторыі польскай дзяржаўнасці. Аўтар аналізуе, ці сапраўды сучасная Польшча з’яўляецца пераемніцай Рэчы Паспалітай і міжваеннай Другой рэспублікі, як гэта часта заяўляе палітыка памяці, або ж на самай справе яна працягвае традыцыі ПНР. Грунтоўнае даследаванне для тых, хто цікавіцца гісторыяй Цэнтральнай Еўропы, палітыкай і нацыянальнай ідэнтычнасцю.
***
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народнай Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палітыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.
