Папуры
(Ня)чысты Мінск: зборнік містычных апавяданняў
(Ня)чысты Мінск: зборнік містычных апавяданняў
Аўтар: Калектыў аўтараў таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка»
Ілюстратар: Ганна Дзюкава Batori
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Zapas wyczerpany
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 304
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 14,5х20,5 см
ISBN: 978-985-15-5955-4
«(Ня)чысты Мінск» — унікальны зборнік фантастычных і містычных апавяданняў, дзе рэальнасць пераплятаецца з легендамі і гарадскімі таямніцамі. Пятнаццаць беларускіх аўтарак запрашаюць чытача адкрыць сталіцу з іншага боку: сустрэць русалак у Свіслачы, прывідных постацяў каля Оперы, зазірнуць у таямнічыя завулкі і праспекты. Гэта кніга для ўсіх, хто любіць Мінск і хоча ўбачыць яго праз прызму міфаў і фантазіі, адкрыць магію, якая жыве ў штодзённасці.
***
Усякае можа прымроіцца: і хвост русалкі ў цёмных водах Свіслачы, і прывідны сілуэт балерыны ля Опернага тэатра, і лішняя статуя на Варотах Мінска, і крыважэрныя пасажыры ў паўночным таксі. Упэўненыя, што вам прымроілася? Асцярожна! Нікому не прызнавайцеся, што чуеце, як на пероне звоніць звон, не сварыцеся з кандытарам універсама «Цэнтральны» і сачыце за зоркамі: яны знікаюць не проста так…
У зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў — пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з'явамі... Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікі, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.
«(Ня)чысты Мінск» — гэта цуд, які магчымы толькі там, дзе сустракаюцца любоў да горада і майстэрства пісьменнікаў. Сапраўдная магія, вытканая з шэпту вуліц, памяці дамоў ды ўмення заўважаць водгукі містычнага. Гэта падарожжа назаўжды зменіць горад для вас, з самай першай старонкі. Таленавіта, разнастайна, містычна і кранальна — усё, каб яшчэ больш палюбіць Мінск (і літаратуру) усім сэрцам.
Яна Міа, пісьменніца
