Папуры
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Аўтар: Адам Міцкевіч
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 384
Год выдання: 2024
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 11,5х18 см
ISBN: 978-985-15-5789-5
Эпічная паэма Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» у беларускім перакладзе мае асаблівую каштоўнасць: гэты пераклад быў створаны святаром, педагогам і паэтам Пятром Бітэлем у нялёгкіх умовах сталінскага ГУЛАГу. Твор распавядае пра жыццё і звычаі наваградскай шляхты, пра яе барацьбу за свабоду, пра гасцінныя застоллі, паляванні і каханне. Паэма поўніцца нацыянальнымі колерамі і адлюстроўвае драматычнае супрацьстаянне беларусаў і расійскага войска. Гэта кніга для тых, хто хоча адкрыць глыбіню беларускай культуры праз сусветна вядомую класіку.
***
Адама Міцкевіча прынята называць польскім паэтам, але героі амаль усіх яго самых вядомых твораў жывуць у ягонай роднай Літве-Беларусі. І не проста жывуць, а мараць пра свабоду Бацькаўшчыны, кахаюць, палююць, ладзяць гасцінныя бяседы і ваююць за справядлівасць.
Наваградская шляхта паказвае сваю вальналюбнасць, імкненне не скарацца любым акупантам, але адначасна яна ўражвае наіўнасцю і… чыста беларускай хітраватасцю. А сцэна адчайнай бітвы нашай шляхты з рэгулярным расійскім войскам, у складзе якога таксама ёсць беларусы, — адна з самых запамінальных сцэн у літаратуры ХІХ стагоддзя.
Гэты пераклад «Пана Тадэвуша» на беларускую мову рабіўся паўпадпольна, у сталінскім ГУЛАГу. Яго аўтар — беларускі святар, педагог і паэт Пятро Бітэль.
