Папуры
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Аўтар: Адам Міцкевіч
Пераклад: з польскай мовы П. І. Бітэль
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 384
Год выдання: 2015
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 11.5х18 см
ISBN: 978-985-15-4120-7
«Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча — гэта класічны эпас, у якім адлюстраваны свет Літвы-Беларусі з яе шляхтай, традыцыямі і марай пра свабоду. Героямі твора становяцца людзі, якія кахаюць, змагаюцца і імкнуцца захаваць годнасць у часы выпрабаванняў. Асаблівую каштоўнасць гэтае выданне мае дзякуючы беларускаму перакладу Пятра Бітэля, зробленаму ў драматычных умовах сталінскага ГУЛАГу. Гэта не толькі літаратурны твор, але і сведчанне сілы культуры, мовы і духу, якія здольныя выжыць нават у самых цяжкіх абставінах.
***
Адама Міцкевіча прынята называць польскім паэтам, але героі амаль усіх яго самых вядомых твораў жывуць у ягонай роднай Літве-Беларусі. І не проста жывуць, а мараць пра свабоду Бацькаўшчыны, кахаюць, палююць, ладзяць гасцінныя бяседы і ваююць за справядлівасць.
Наваградская шляхта паказвае сваю вальналюбнасць, імкненне не скарацца любым акупантам, але адначасна яна ўражвае наіўнасцю і… чыста беларускай хітраватасцю. А сцэна адчайнай бітвы нашай шляхты з рэгулярным расійскім войскам, у складзе якога таксама ёсць беларусы, — адна з самых запамінальных сцэн у літаратуры ХІХ стагоддзя.
Гэты пераклад «Пана Тадэвуша» на беларускую мову рабіўся паўпадпольна, у сталінскім ГУЛАГу. Яго аўтар — беларускі святар, педагог і паэт Пятро Бітэль. Лявон Баршчэўскі
