Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 7

Тэхналогія

Паштоўкі з серыі "Каханне і тыпаграфіка"

Паштоўкі з серыі "Каханне і тыпаграфіка"

Cena regularna 2,50 zł
Cena regularna Cena promocyjna 2,50 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.
Від

Niski poziom zapasów: pozostało 1

Серыя паштовак «Каханне і тыпаграфіка» — далікатны і крэатыўны спосаб выказаць пачуцці да тых, хто любіць кнігі, шрыфты і тонкі гумар. Ідэальны падарунак для вашага каханага(-ай) кніжнага чарвячка або проста блізкага чалавека. Паштоўкі маюць чысты ўнутраны бок, каб вы змаглі напісаць сваё асабістае прызнанне.

***
Паштоўкі для каханых — заўсёды далікатная матэрыя, але на гэты раз мы рызыкнулі і падрыхтавалі цэлую серыю паштовачак для вашых любых кніжных чарвячкоў, якія ўзіраюцца ў кожную літарку і носяць у сэрцах дзясяткі найменняў улюбёных гарнітур. Зрэшты, некаторыя з іх дакладна запасуюць і менш абазнаным у тонкасцях шрыфтавога афармлення адрасатам, таму набірайцеся смеласці і купляйце паштовачку, каб даць свайму роднаму чалавеку ведаць пра свае пачуцці, або не саромцеся нагадаць пра іх тым, хто з вамі побач — пагатоў маецца такая прыемная нагода ў выглядзе паштовачкі.

Адгорт кожнай паштоўкі серыі — адно толькі з тоненькім радочкам выходных звестак, каб вы маглі напоўніць яго самастойна сваймі самымі шчырымі прызнаннямі, зычэннямі, цеплынёю.

Pokaż kompletne dane