Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Логвінаў

Пералёт-трава. Нясумная кнiга беларускага выгнанца

Пералёт-трава. Нясумная кнiга беларускага выгнанца

Мастацкая літаратура | Проза | Аповесці | Біяграфія/Аўтабіяграфія

Аўтар: Сяргей Сыс

Cena regularna 35,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 35,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 2

Мова: беларуская

Старонак: 198

Год выдання: 2025

Вокладка: мяккая

Фармат: 12,5х19,5 см

ISBN: 978-609-492-055-4

Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх дакументаў. На ўсім шляху галоўнаму герою сустракаюцца людзі, які бяруць удзел у ягоным лёсе, дапамагаюць, і ўрэшце становяцца часткаю ягонага эмігранцкага жыцця. Галоўны герой смяецца, плача, псіхуе, кахае і марыць…

Аповесць “За частаколам” – своесаблівы дзённік звычайнага беларускага псіха, дзе распавядаецца пра псіхічныя станы эмігрантаў і ўцекачоў з Беларусі (псіхічныя разлады, бясконцае пачуццё віны, трывогі, панікі і дэпрэсіі). Цікава, як аўтар параўноўвае ўтрыманне ў беларускіх Навінках і ў Літве, распавядае пра псіхіятраў у іншых краінах. Куды аўтар хіліць? Хоча паказаць, як людзі вырашаюць гэтыя праблемы, што і хто ім дапамагае ў такой бядзе. Ну і вядома, пры гэтым спрабуе іранізіраваць сам з сябе.

У кнізе таксама змешчаныя апавяданні, напісаныя за апошнія гады – “Para Bellum” і “Згублены ключ”. На завяршэнне – цікавыя карацелькі-жыццёвінкі, некаторыя з іх друкаваліся ў перыёдыцы і сталі легендамі.

Pokaż kompletne dane