Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 3

alesia_foodblog

Пікнік па-новаму: смачна, карысна і без стрэсу

Пікнік па-новаму: смачна, карысна і без стрэсу

Кулінарыя

Аўтар: Алеся Княжэвіч

Cena regularna 150,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 150,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 5

Мова: беларуская

Старонак: 140

Год выдання: 2026

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 21,7х30,5 см

«Пікнік па-новаму. Смачна, карысна і без стрэсу» Алесі Княжэвіч — кулінарная кніга з простымі рэцэптамі для пікніка і адпачынку на прыродзе. У ёй сабраны стравы для грылю, хуткія і карысныя перакусы, салаты, дэсерты і напоі, якія зручна гатаваць для летніх сустрэч на свежым паветры. Аўтарка — псіхадыетолагіня — прапануе глядзець на пікнік не толькі як на прыём ежы, але і як на магчымасць запаволіцца, правесці час з блізкімі і атрымліваць асалоду ад ежы без стрэсу і жорсткіх правілаў.

***

Лета — гэта час адпачынку і задачы на свежым паветры. Цёплае сонейка сагравае нас сваёй цеплынёй і цешыць яркімі фарбамі! Мы атрымліваем асалоду ад сонца, цяпла і доўгачаканых вакацый.

Нездарма кажуць, што «лета — гэта маленькае жыццё». Гэтая вядомая фраза падкрэслівае, наколькі насычаным на падзеі становіцца кожны наш дзень.

Многія з нас маюць такі досвед, што падчас пікніка знаёмая ежа раптам пачынае смакаваць інакш, калі мы ямо яе на траве, пад сонцам, у кампаніі блізкіх. І справа тут не толькі ў свежым паветры ці цёплым ветрыку. Наш смак моцна звязаны з эмоцыямі: калі нам добра, бяспечна і радасна, то ежа ўспрымаецца ярчэй і насычае не толькі фізічна, але і эмацыянальна.

Менавіта таму я вельмі раю сваім падапечным ладзіць пікнікі пры добрым надвор’і. Гэта вельмі добрая магчымасць запаволіцца, пабыць «у моманце», адчуць цела і свае патрэбы. Не спяшацца, не пераядаць «на аўтамаце», а сапраўды атрымліваць асалоду і ад ежы, і ад зносін, і прыроды вакол.

Каб гэты досвед быў лёгкім і прыемным, важна крыху падрыхтавацца. У гэтай кнізе я сабрала для вас рэцэпты, якія падтрымліваюць не толькі фізічнае насычэнне, але і камфорт: стравы для грылю, хуткія і карысныя перакусы, салаты, дэсерты і напоі. Каб ваш пікнік выклікаў у Вас асацыяцыі клопату пра сябе, без лішняга стрэсу.

Смачна есці!

Алеся Княжэвіч
псіхадыетолагіня
і аўтарка кулінарных кніг

Pokaż kompletne dane