Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 7

Папуры

Піпі Доўгая Панчоха

Піпі Доўгая Панчоха

Дзіцячае | Мастацкая літаратура | Сусветная класіка

Аўтар: Астрыд Лiндгрэн

Ілюстратар: Інгрыд Ванг Нюман

Пераклад: са шведскай Алены Казловай

Рэкамендацыя ўзросту: 0+

Cena regularna 50,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 50,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 1

Мова: беларуская

Старонак: 168

Год выдання: 2020

Месца выдання: Мінск

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 16,5х22 см

ISBN: 978-985-15-4680-6

«Піпі Доўгая Панчоха» — легендарная кніга Астрыд Ліндгрэн, якая падарыла свету самую моцную, самую шчырую і самую вясёлую дзяўчынку ўсіх часоў.  
Піпі жыве адна на віле “Напракудзіле”, сябруе з канём і малпачкай Спадаром Нільсанам, пячэ бліны ёршыкам і лёгка перамагае Дужага Адольфа.  
Яе суседзі Томі і Аніка адкрываюць разам з ёй свет, поўны фантазіі, дабрыні і свабоды.  
Гэта кніга, якая вучыцца радавацца жыццю, быць адважным і не баяцца быць сабой.  
Юбілейнае выданне з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман і новым беларускім перакладам.

***

Пíпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле “Напракудзіле”. У яе ёсць конь і малпачка Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. У суседнім доме жывуць Томі і Аніка. Яны такія шчаслівыя, што побач пасялілася незвычайная дзяўчынка з валасамі колеру морквы! Бо Піпі размешвае цеста для бліноў пасудным ёршыкам, спіць нагамі на падушцы, дае адпор паліцэйскім, якія прыйшлі забраць яе ў дзіцячы дом, і перамагае непераможнага Дужага Адольфа. Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін. У 2020-м адзначылася 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце. Да юбілею мы падрыхтавалі новыя пераклады дзвюх гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.

Pokaż kompletne dane