Янушкевiч
Прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме 1569 года
Прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме 1569 года
Аўтар: Уладзімір Падалінскі
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Zapas wyczerpany
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 240
Год выдання: 2017
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 14,5х21,5 см
ISBN: 978-985-7165-42-1
ПЕРШАЕ СПЕЦЫЯЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ НА ТЭМУ Манаграфія беларускага гісторыка Уладзіміра Падалінскага прысвечана дзейнасці і персанальнаму складу прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме ў ліпені–жніўні 1569 г. У кнізе аналізуюцца соймавыя дыскусіі і рашэнні па вызначэнні дзяржаўна-прававога статусу ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, забеспячэнні абароны краіны, вырашэнні мясцовых і асабістых спраў. Упершыню робіцца спроба стварыць калектыўны партрэт велікакняскіх сенатараў і земскіх паслоў, якія ўдзельнічалі ў працы сойма 1569 г. у Любліне. Разглядаецца праблема існавання ў ВКЛ самастойнага палітычнага руху дробнай і сярэдняй шляхты.
