Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Янушкевiч

Прэпарацыя памяці

Прэпарацыя памяці

Мастацкая літаратура | Проза | Раманы

Аўтар: Марэк Торчык

Пераклад: з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі

Cena regularna 45,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 45,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 2

Мова: беларуская

Старонак: 282

Год выдання: 2025

Месца выдання: Зомбкі

Вокладка: мяккая

Фармат: 13х20 см

ISBN: 978-83-68202-49-6

“Забыць часта цяжэй, чым памятаць”.

У 3:37 героя рамана пабудзіў тэлефонны званок і начная размова з маці расхвалявала дагэтуль спакойную роўнядзь успамінаў. Ён вяртаецца ў перыяд даспявання ў мараўскім Пршэраве, да перажыванняў маладога квір-хлопца, які расце ў кансерватыўным прамысловым горадзе, да таго ж у сям’і, якая не жыве ў дастатку. Як бы ні мянялася атачэнне, яно карае адрознасць. Герой літаральна прэпаруе сваю памяць. Гэта нагадвае працэс, калі мы разглядаем старыя фатаграфіі і пры гэтым шукаем дробныя дэталі, якія нярэдка раскрываюць значна больш, чым толькі тое, што відавочна на першы погляд. Герой расказвае пра маці, бацьку і дзеда, пра цкаванне, алкагалізм або змірэнне са сваёй адрознай сэксуальнай арыентацыяй. Ён разбірае на асобныя частачкі не толькі ўласныя ўспаміны, але і ўсю калектыўную памяць сваёй сям’і.

Гэты крохкі дэбют – унікальная спроба прыўнесці ў чэшскі кантэкст тэмы сусветнай літаратуры. Паводле свайго стылю ён цудоўна ўпісваецца ў адзін шэраг з творчасцю такіх аўтараў, як Оўшэн Вуонг ці Эдуар Луі.

“Нячорна-белае сведчанне пра сілу і слабасць. Яно асвятляе тыя месцы, дзе мы бываем выключна сам-насам з сабой”. Лінда Барташава

Марэк Торчык (1993) – паэт, празаік і публіцыст. Родам з Пршэрава, жыве ў Празе, дзе ў Карлавым універсітэце вывучаў англамоўныя літаратуры і культуры. У 2016 г. выдаў зборнік вершаў “Рызомы”, пасля чаго свае празаічныя і паэтычныя творы публікаваў пераважна ў часопісах. У 2018 і 2020 гг. стаў адным з дзясятка фіналістаў чэшска-славацкага конкурсу “Вершы SK/CZ”. Дэбютны раман “Прэпарацыя памяці” (2023) прынёс аўтару адразу дзве прэстыжныя ў Чэхіі ўзнагароды – “Magnesia Litera” за найлепшую празаічную кнігу года і Прэмію Іржы Ортэна за найлепшую кнігу ад аўтара да 30 гадоў.

Pokaż kompletne dane