Maraton
Радзіна
Радзіна
Аўтар: Збых Слупоўскі
Niski poziom zapasów: pozostało 2
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 140
Год выдання: 2025
Вокладка: мяккая
Фармат: 13х20 см
ISBN: 978-80-88411-45-1
Гэта раман пра тое, як гісторыя ўваходзіць у дом.
«Радзіна» распавядае пра пакаленні людзей, чыё жыццё раз за разам пераломваецца пад ціскам вялікіх падзей — і кожны выбар адгукаецца ў лёсе нашчадкаў. Асабістая памяць тут неаддзельная ад калектыўнай, а сямейная гісторыя становіцца гісторыяй краіны.
***
Персанажы рамана належаць да некалькіх пакаленняў, якія на працягу гісторыі перажываюць усё новыя і новыя навалы і радыкальныя перамены: рэвалюцыю, калектывізацыю, вайну, Халакост, пярэбары з вёсак у гарады, перабудову і гэтак далей. Ад таго, на якім баку чалавек апынецца пры наступным пераломным моманце, будзе залежыць не толькі яго ўласнае жыццё, але і лёс яго нашчадкаў. Лініі фронту штораз нанава расколваюць сем’і і супольнасці, як гэта напраўду адбывалася і адбываецца ў Беларусі. Збігнеў Леа-Пётр Слупоўскі, вядомы таксама як Збых Слупоўскі (творчы псеўданім), нарадзіўся 29 лютага 1971 года ў Вітрумічах на Баранавіччыне ў яўрэйска-польскай сям’і. Яго бацька пачынаў сваю кар’еру меламедам — настаўнікам у хедары, потым стаў галоўным падатковым інспектарам вобласці. Маці паходзіла з сям’і функцыянераў Польскай аб’яднанай рабочай партыі, якія пасля крызісу 1968 года вымушаны былі эміграваць у Беларусь. У школе Збых заўсёды быў выдатнікам. Скончыўшы школу ў Вітрумічах, паступіў на трактарабудаўнічы факультэт Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праз нейкі час перавёўся ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, каб вывучаць наладжванне дабрабыту на вёсцы. Атрымаўшы дыплом, у 1997 годзе абараніў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дысертацыю аб апладненні жывёл ва ўмовах радыеактыўнага забруджвання. Адначасова займаўся літаратурнай і перакладчыцкай дзейнасцю. У 2020 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў першы раман Збыха Слупоўскага «Нарысы сучаснага краязнаўства».
