Gutenberg
Сябры ў двары
Сябры ў двары
Аўтар: Алена Зарніцкая
Ілюстратар: Дарына Харытончык
Niski poziom zapasów: pozostało 2
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 28
Год выдання: 2025
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: мяккая
Фармат: 16х19,5 см
ISBN: 978-83-68016-27-7
Першы ўпэўнены крок да самастойнага чытання — гэта «Сябры ў двары». Кніжка з серыі «Чытаю сабе сам» для дзяцей, якія толькі пачынаюць чытаць: простыя сказы, расфарбаваныя склады, націскі і спецыяльны шрыфт для зручнасці — нават для тых, каму цяжка чытаць звычайны тэкст. Захапляльная гісторыя з дыпломам напрыканцы — каб чытанне стала перамогай!
***
Двор жыў дружна, пакуль аднойчы пацук не надумаў скрасці малое мышаня. Разам сябры адбіліся ад нахабы, а ўрэшце і перавыхавалі пацука.
Крок 1 з серыі “Чытаю сабе сам”.
На гэтым этапе патрэбныя простыя сказы (1-2 на старонку) і займальныя сюжэты. Мы паставілі націскі і расфарбавалі склады там, дзе іх шмат, каб чытанне давалася лягчэй.
Шрыфт для дыслексікаў (і не толькі)
«Чытаю сабе сам» — гэта першыя гісторыі поспеху ў чытанні. Так серыя задуманая)
У серыі 3 узроўні кніжак: чытаем па словах, па сказах, па абзацах.
Каб дапамагчы адважнаму чытачу, мы выкарыстоўваем адмысловы шрыфт, распрацаваны для дыслексікаў: літары ў ім лягчэй распазнаюцца і не разбягаюцца.
У першых кніжках мы паставім націскі і расфарбуем склады. За цікавым сюжэтам наш герой не заўважыць, як перагорне апошнюю старонку.
А там яго ці яе чакаюць Дыплом і налепкі: прачытаць цэлую кнігу самастойна — гэта не жарты!



