Skaryna Press
Сонм-Трава (граняслоўі)
Сонм-Трава (граняслоўі)
Аўтар: Андрэй Бурсаў
Niski poziom zapasów: pozostało 2
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мовы: беларуская, ангельская
Старонак: 178
Год выдання: 2025
Месца выдання: Лондан
Вокладка: мяккая
Фармат: 13х20 см
ISBN: 978-1-915601-62-9
«Сонм-Трава» — унікальны зборнік Андрэя Бурсава, дзе трапляюцца творы з папярэдніх кніг, новыя вершы, пераклады, а таксама тэксты, што доўгі час былі раскіданыя па інтэрнэце. Гэта літаратурны алхімічны досвед, у якім мова становіцца чарадзействам: аўтар выкарыстоўвае ўласны эстэтычны правапіс, спалучае старабеларускае, англійскае і фантастычнае — і прапаноўвае чытачу няпросты, але ўзнёслы маршрут праз словы і думкі.
***
Новая кніга Андрэя Бурсава атрымалася шакавальным, неапісальнай прыгажосьці зоркападам на даляглядзе беларускай літаратуры. Паэт, перакладнік, мастак і знаўца моваў ставіць пад сумнеў асновы і наркамаўкі, і тарашкевіцы, і прапануе ўласны мудрагелісты і эстэтычны правапіс, які лёгкім дотыкам чараўніка абуджае старабеларускую мову. Дзякуючы таленту паэта ў ХХІ стагодзьдзі працягваецца традыцыя „заразумнай мовы“, неверагодныя моўныя і зьмястоўныя сузор’і якой мы знойдзем у тэкстах Льюіса Кэрала, Хвёдара Салагуба, Вацлава Ластоўскага, Веліміра Хлебнікава, паэтаў-футурыстаў і дадаістаў. Дадушы, нічога падобнага дасюль у беларускай літаратуры не зьяўлялася. (Уладзіслаў Гарбацкі)
Андрэй Бурсаў — паэт, перакладнік, мастак і фатограф. Аўтар двух зборнікаў паэзіі і перакладаў: „Дзівін“ (2002) і „Празьнеб’е“ (2009). Жыве і творыць у Менску.
У „Сонм-Траву“ ўвайшлі тэксты з папярэдніх зборнікаў, новыя вершы і тэксты, якія на працягу гадоў заставаліся раскіданыя па сеціве, вершы, напісаныя паэтам па-ангельску, і пераклады з розных моваў.
