Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 1

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку

Святая крыніца

Святая крыніца

Мастацкая літаратура | Проза | Апавяданні

Аўтар: Уладзімір Някляеў

Cena regularna 58,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 58,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 3

Мова: беларуская

Старонак: 244

Год выдання: 2026

Месца выдання: Беласток

Вокладка: мяккая

Фармат: 14х20 см

ISBN: 978-83-972232-9-5

З нагоды 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Уладзіміра Някляева, якое вывадае на 2026 год, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку прадстаўляе зборнік трынаццаці апавяданняў аўтара, як на беларускай мове – «Святая крыніца», так і ў перакладзе на польскую мову пад загалоўкам «Święte źródło».

Марцін Рэмбач, перакладчык: «Кожнае з ападвяданняў прадстаўляе сваю арыгінальную гісторыю і адначасова ўваходзіць у дыялог з вялікімі літаратурнымі традыцыямі. Яны пераасэнсоўваюць даўнія ідэі і каментуюць сучаснасць. Гэта вельмі розныя апавяданні паводле тэматыкі, літаратурнай формы, а перадусім, маштабу апавядальнага размаху. Тут можна знайсці шматпакаленчую містычна-экзістэнцыяльную гісторыю, поўную пытанняў пра жыццё і смерць («На ўсякім свеце»), разгорнуты трагічна-іранічны вобраз пасляваеннай вёскі на беларуска-літоўскім памежжы («Мірон ды Мірон»), вобраз сучаснай беларускай палітыкі, накрэслены тоўстай, гратэскавай рысай («Кот Клаўдзіі Львоўны»), а таксама вечна актуальнае ў постсавецкай рэчаіснасці і такое ўнікальнае ў літаратуры нігілістычнае апісанне наступстваў пасляваеннай траўмы («Хайбах»). Такая падборка апавяданняў не стварае ні тэматычна, ні фармальна адзінага збору. Метафізіка суседнічае з гратэскавым пачаткам, а казка, што нясе веру ў перамогу дабра, — з вобразам наскрозь прайгранага свету. Аднак, такая падборка мае вялікую перавагу: яна паказвае ўсебаковасць таленту Някляева, а польскаму чытачу — таксама тое, наколькі беларуская літаратура можа быць падобнай да польскай і адначасова, наколькі моцна яна здольная ад яе адрознівацца».

Pokaż kompletne dane