Самвыдат
Я танцую
Я танцую
Аўтар: Віка Біран
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 218
Год выдання: 2023
Месца выдання: Вільня
Вокладка: мяккая
Фармат: 12,5х18,5 см
ISBN: 978-609-96371-2-9
«Я некалькі разоў разгортвала і закрывала «Я танцую», чытала акуратна, кавалачкамі. Часам плакала, часцей смяялася, але больш за ўсё было страху: колькі ж можна? Ну што яшчэ зваліцца на плечы Вікі, якая проста хоча жыць? Дзіўна глядзець на знаёмую гісторыю, якая здарылася з усімі намі, вачыма іншага чалавека. Гэтая кніга — гімн праву выбіраць уласнае жыццё, бо яно ў нас адно». (Вольга Гарбунова)
«Для мяне гэта моцная і шчырая кніга. Яна адкрыла мне маладых людзей, з якімі я не паспела пазнаёміцца на маршах. Тады яны расказвалі, як па начах клеілі ўлёткі, а днём будавалі барыкады са смеццевых бакаў, як спалі без матрацаў у турме на Акрэсціна і дыхалі хлёркай… Ніхто з нас уявіць сабе не мог, што забіваць іх зноў стане працай. Азірніся вакол — адбою няма ад тых, хто радасна робіць гэтую працу сёння. Адкуль яны? — пытаеш ты. Ты хочаш кахаць і танцаваць, а пад вокнамі — бронетэхніка». (Святлана Алексіевіч)
