Gutenberg
Як завесці дыназаўра: вершы пра дзяцей ды іх сяброў
Як завесці дыназаўра: вершы пра дзяцей ды іх сяброў
Аўтар: Андрэй Скурко
Ілюстратар: Воля Кузьміч
Рэкамендацыя ўзросту: 0+
Niski poziom zapasów: pozostało 3
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Год выдання: 2025
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 1,5 × 23 × 28 см
ISBN: 978-83-68016-43-7
Кніга «Як завесці дыназаўра» — вясёлая і дасціпная картонка для дзяцей, якая аб’ядноўвае вершы пра жывёлаў, дыназаўраў, насарогаў і нават дзедазаўраў. Андрэй Скурко лёгка і з гумарам распавядае маленькім чытачам пра свет вакол, а ілюстрацыі Волі Кузьміч робяць кожную старонку жывой. Ідэальны падарунак для сямейнага чытання перад сном ці ранішняй усмешкі. Выдадзена ў кардонным фармаце — зручна для самых маленькіх.
***
Кардонная кніжка з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч.
Гісторыі пра ўсё на свеце!
Ці не варта пераўтварыць заапаркі — у ква-ква-паркі?
Што вядома пра сланоў?
Хто такі дзедазаўр?
Гэта, а таксама правераныя рэцэпты і парады псіхолага!
Толькі вось куды званіць –
Дыназаўраў запрасіць?
Бо карысна й весела
Іх было б развесці нам!
Змест
- Як завесці дыназаўра
- Так здараецца ў жыцці
- Крызіс
- Лічылкі
- Купанне
- Сопелькі
- Аквапарк
- Качаняты
- Што вядома пра сланоў
- Насарог, васьміног і іх ягадны пірог
- Аладкі для мядзведзянятка
- Дзедазаўр і ўнуказаўры
- Калыханка ільвянятам
