Tsymberau
Яскі дзяцінства: дзе люляла гарлачыкі Жэсніца
Яскі дзяцінства: дзе люляла гарлачыкі Жэсніца
Аўтар: Алесь Місуна
Рэкамендацыя ўзросту: 12+
Niski poziom zapasów: pozostało 1
Nie można załadować gotowości do odbioru
Мова: беларуская
Старонак: 228
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 13х20 см
ISBN: 978-985-7334-62-9
«Яскі дзяцінства. Дзе люляла гарлачыкi-жэсніца» Алеся Місуны — гэта больш, чым успаміны. Гэта жывы малюнак мінулага, у якім праз кароткія апавяданні ўваскрасае дух забытага часу, атмасфера побыту, сяброўства і змагання за жыццё. Аўтар нібы мастак, які наносіць пэндзлем буйныя і выразныя мазкі, дазваляючы нам убачыць свет яго маленства такім, якім ён быў — шчырым, цяжкім і адначасова поўным святла.
***
Пра гэтую кніжку Алеся Місуны нехта скажа: «Кніжка ўспамінаў». І будзе мець рацыю, бо нават пад павелічальным шклом у ёй не знойдзеш хоць друбінкі выдуманага. Усё было! І ўсё ж гэта больш, чым успаміны. Гэта — малюнак, дзе за буйнымі, кожным разам нечаканымі і глыбокімі зместам слядамі пэндзля, відаць тыя падзеі, тыя людзі з іх светаадчуваннем, тое жыццё, часта — змаганне за жыццё… Пярлінкі кароткіх апавяданняў вабяць сённяшняга чытача духам таго даўняга, ужо забытага і незваротнага часу, побыту, сярод якога прайшло маленства аўтара.
